У сустрэчы бяруць удзел прадстаўніца АБСЭ Гайдзі Тальявіні, прадстаўнік прэзыдэнта Ўкраіны Леанід Кучма і спэцпрадстаўнік Расеі Азамат Кульмухаметаў.
Прадстаўнікі так званых «ДНР» і «ЛНР» Дзяніс Пушылін і Ўладзіслаў Дайнега таксама прыбылі ў «Прэзыдэнт-гатэль».
Як заявіў журналістам Дзяніс Пушылін, «паседжаньні ўсіх чатырох працоўных падгрупаў пачнуцца ў другой палове дня».
Паводле прэс-сакратара Леаніда Кучмы Дар’і Аліфэр, асноўная задача сустрэчы — у тым, каб запусьціць працу падгрупаў па бясьпецы, палітычным, эканамічным і гуманітарным складніках Менскага пагадненьня. Каардынатарамі гэтых падгрупаў будуць прадстаўнікі АБСЭ.
14.50 Прэс-сакратар Леаніда Кучмы паведаміла журналістам, што пачалося паседжаньне з удзелам прадстаўнікоў трохбаковай кантактнай групы і прадстаўнікоў «ДНР» і «ЛНР» Дзяніса Пушыліна і Ўладзіслава Дайнэгі.