Трэнд «Че там у хохлов?» зарадзіўся яшчэ ў пачатку месяца, але піку сваёй папулярнасьці дасягнуў пасьля Прамой лініі прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з народам 16 красавіка. Любоў Багацька прасачыла за тым, як усё пачыналася і чым скончылася.
Апошні год Украіна і Расея знаходзяцца ў стане неабвешчанай вайны. СМІ абедзьвюх краін старанна сочаць за падзеямі ў суседзяў. Каб пераканацца ў гэтым, можна паглядзець, колькі эфірнага часу і месца на сайтах вылучаюць Украіна і Расея для паведамленьняў пра падзеі ў сеседкі.
У апошні час у сацыяльных сетках стаў папулярным хэштэг #четамухохлов, які намякае на празьмерную зацікаўленасьць украінскімі навінамі ў Расеі.
Першыя жарты на гэтую тэму зьявіліся яшчэ ў пачатку красавіка.
Аднак пасьля таго, як падчас «Прамой лініі» прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін шмат часу надаў пытаньням пра Ўкраіну, толькі ў канцы другой гадзіны адказаўшы на пытаньне аб дапамозе сем'ям, якія пацярпелі ад пажараў у Хакасіі і Забайкальскім краі, сацсеткі ўзарваліся шматлікімі жартамі і фотожабамі з хэштэгам #четамухохлов.
А хтосьці нават стварыў сайт, дзе можна даведацца адказы на пытаньне, якое ў апошні час больш за ўсё цікавіць карыстальнікаў сацсетак. Сярод адказаў, якія дае сайт, ёсьць:
«в Нацгвардию снимают»
«чистят кулеметы»
«ищут золотой батон»
«из-за дыма не видно»
«следят за курсом рубля»
«мусор лучше б вынес»
За «Чё там у хохлов?» фэйсбук забаніў вядомага блогера і паэта
Некаторыя ўкраінскія і расійскія паэты на хвалі трэнду цікавасьці да навіны ва Ўкраіне вырашылі правесьці паэтычны флэшмоб. У фэйсбуку зьявіліся вершы, якія высьмейваюць празьмерную цікавасьць расейцаў да падзеяў ва Ўкраіне.
Тарас Малкавіч:
Пожарнику в Хакасии
Ну очень горячо!
Но все вопит сквозь едкий дым:
«Ну, у хохлов там чё?»
Яўгенія Чупрына:
Раздался с неба глас богов:
Ну чо там, чо там у хохлов?
Леў Рубінштэйн:
Стою на площади Пяти углов
И думаю: «А как там у хохлов?»
Аляксандар Ройтбурд:
орел российский двухголов
а кстате, чё там у хохлов?
Андрэй Бондар:
Спросите вы у тишины,
Чей зов торжествен и суров:
«Хотят ли русские войны?»
И «Чё там, чё там у хохлов?»