Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрнэце распачалася акцыя салідарнасьці зь беларусам, асуджаным у Расеі за заклікі вярнуць Крым Украіне


Кірыл Сілівончык
Кірыл Сілівончык

Карыстальнікі зьбіраюцца пісаць лісты падтрымкі беларусу з СІЗА. На сёньня Кірыл Сілівончык працягвае знаходзіцца ў СІЗА №1 у Ніжнім Ноўгарадзе.

У сацыяльнай сетцы twitter заклікаюць вызваліць Кірыла Сілівончыка, які быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня за допісы ў падтрымку Ўкраіны, якія ён разьмяшчаў у сацыяльнай сетцы Вконтакте. У гэтых допісах ён нібыта заклікаў «забіваць маскалёў», «вярнуць Крым Украіне» і г. д. Адзін з малюнкаў быў такі, дзе ўкраінскі салдат рве расейскі сьцяг і топча герб.

Карыстальнікі зьбіраюцца пісаць лісты падтрымкі беларусу з СІЗА. На сёньня Кірыл Сілівончык працягвае знаходзіцца ў СІЗА №1 па адрасе: 603009 Нижегородская обл., г. Нижний Новгород, пр. Гагарина, 26а

У падтрымку беларуса быў створаны адмысловы хэштэг #freebelarusian .

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG