Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што зрабіў Аляксандар Надсан для Беларусі

Аляксандар Надсан
Аляксандар Надсан

Галоўнае, што зрабіў пры жыцьці і пакінуў па сыходзе а. Аляксандар Надсан і што не было б магчыма безь яго.

Скарынаўская бібліятэка і беларускі музэй

А дакладна — Беларуская бібліятэка і музэй імя Францыска Скарыны. Яе заснавальнікам і кіраўніком ад 1971 году заставаўся айцец Аляксандар Надсан.

Бібліятэка ўтрымлівае каля 40 тысяч тамоў кніг і пэрыядычных выданьняў. Сярод іх старадрукі і рэдкія выданьні: фрагмэнт першай кнігі «Царствы» выданьня Францішка Скарыны, Статут ВКЛ 1588 году, першыя выданьні кніг Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Максіма Танка і іншых беларускіх аўтараў, многія дакумэнты БНР, рукапісы Купалы і Коласа, багаты архіў дыяспары.

Бібліятэка мае вялізны навуковы фонд па беларусазнаўстве.

Валодае грунтоўным зборам артэфактаў, у якім: калекцыя ўзораў традыцыйнага беларускага ткацтва і вышыўкі, слуцкія паясы, прылады працы, нумізматычная калекцыя, рэдкія творы беларускіх мастакоў, у тым ліку Каруся Каганца і Пётры Сергіевіча, а таксама такія рэдкія прадметы, як лягерная роба Ларысы Геніюш.

Бібліятэка спрыяе выданьню кніг і правядзеньню навуковых канфэрэнцыяў, а таксама ладзіць лекцыі. Усё — пра Беларусь і для Беларусі.

Знаходзіцца па адрасе: 37 Holden Road, London, N12 8HS United Kingdom Email: library@skaryna.org.uk, сайт: www.skaryna.org.uk/

Беларуская дыяспара ў Вялікабрытаніі

У апошнія паўстагодзьдзя айцец Аляксандар Надсан быў ці не галоўным сымбалем, які гуртаваў вакол сябе беларускую дыяспару ў Вялікабрытаніі. У 1951–52 гадах Надсан афіцыйна кіраваў Згуртаваньнем беларусаў Вялікай Брытаніі.

«Вялікабрытаня — гэта як маленькая правінцыя Беларусі. Разумееце, беларуская дыяспара розная: тыя, якія захацелі застацца беларусамі, — засталіся, але ж ёсьць і адрэзаныя ад Бацькаўшчыны ў духоўным, культурным пляне. Беларускія грэка-каталікі ў Брытаніі імкнуцца застацца беларусамі і пашырыць веды заходняга сьвету пра Беларусь, яе культуру, гісторыю і яе патрэбы. Але лёс народа не залежыць ад эміграцыі, а ад тых людзей, якія жывуць на Радзіме», — казаў Надсан у інтэрвію ў 2010 годзе.

Відэаэкскурсія па беларускай бібліятэцы ў Лёндане
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:08:12 0:00

Дапамога ахвярам Чарнобылю

Аляксандар Надсан узначаліў Беларускі камітэт дапамогі ахвярам радыяцыі ў Вялікабрытаніі ў 1989 годзе. У наступныя гады камітэт прывёз у Беларусь «тоны лекаў, безь якіх ужо дакладна сотні людзей бы не жылі», — сьцьвярджае Сяргей Навумчык. У інтэрвію 2010 году а. Надсан так апісваў дзейнасьць камітэту:

«Гэта мой абавязак. Наша дапамога была патрэбна. Займаліся гэтым гадоў пяць-шэсьць: з 1990-га, аж пакуль ваш прэзыдэнт не прыйшоў і не забараніў вывозіць дзяцей. Мы мелі багатыя кантакты са шпіталямі, дзіцячымі дамамі. А потым улады Беларусі пачалі ставіць умовы: прывязіце тое і тое, а мы будзем самі разьмяркоўваць. Прыйшлося спыніць праекты падтрымкі: мы ж ня будзем карміць вашы ўлады. І так атрымалася са многімі. Немцы прывозяць дапамогу, а груз па два тыдні трымаюць на беларускай мяжы. Ну, яны раз пастаялі, другі, а на трэці павезьлі ў Румынію».

Пераклад літургічных тэкстаў на беларускую мову

Дзякуючы руплівасьці а. Аляксандра Надсана, які ведаў 9 моў, беларускія грэка-каталікі могуць маліцца на роднай мове.

Дакладная дата выданьня «Малой падарожнай кніжыцы» Францыска Скарыны — 1522 год

У 1971 годзе ў працы «Кніга Скарыны ў Капэнгагене», надрукаванай у 5-м нумары «Божага шляху», Аляксандар Надсан паведамляў пра ўнікальны экзэмпляр «Малой падарожнай кніжыцы», знойдзены ў Капэнгагене. Гэта дазволіла датаваць выданьне знакамітай скарынаўскай кнігі 1522 годам.

Раней дасьледчыкі фіксавалі дату выданьня паміж 1523 і 1539 гадамі.

Айцец Аляксандар Надсан

Рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Англіі айцец Аляксандр Надсан
1/14 Рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Англіі айцец Аляксандр Надсан
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
2/14
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Зьлева направа: Міхась Булыга, Браніслаў Курага-Скрага, Франціш Бартуль, а. Часлаў Сіповіч, Аляксандар Надсан, Павал Асіповіч, Павал Навара, Янка Мазура, Міхась Баяроўскі. Лёндан. 1952 год
3/14 Зьлева направа: Міхась Булыга, Браніслаў Курага-Скрага, Франціш Бартуль, а. Часлаў Сіповіч, Аляксандар Надсан, Павал Асіповіч, Павал Навара, Янка Мазура, Міхась Баяроўскі. Лёндан. 1952 год
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Зьезд беларусаў сьвету. Менск, 2009. Айцец Надсан, а.Андрэй Абламейка і Павал Латушка
4/14 Зьезд беларусаў сьвету. Менск, 2009. Айцец Надсан, а.Андрэй Абламейка і Павал Латушка
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Дзень Волі ў Лёндане, 2012.
5/14 Дзень Волі ў Лёндане, 2012.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
На канфэрэнцыі, прысьвечанай Кастусю Каліноўскаму, 2014.
6/14 На канфэрэнцыі, прысьвечанай Кастусю Каліноўскаму, 2014.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
На прэзэнтацыі кнігі айца Надсанам«Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца», Менск, 2008.
7/14 На прэзэнтацыі кнігі айца Надсанам«Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца», Менск, 2008.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Айцец Аляксандар Надсан правёў экскурсію ў Беларускім музэі ў Лёндане, 2014.
8/14 Айцец Аляксандар Надсан правёў экскурсію ў Беларускім музэі ў Лёндане, 2014.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Айцец Аляксандар Надсан паказвае макет будучай царквы, 2014.
9/14 Айцец Аляксандар Надсан паказвае макет будучай царквы, 2014.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Аляксандар Надсан. Біскуп Чэслаў Сіповіч. Сьвятар і беларус. Менск, «Белфранс», 2004
10/14 Аляксандар Надсан. Біскуп Чэслаў Сіповіч. Сьвятар і беларус. Менск, «Белфранс», 2004
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Belarus -- Solemn evening in honour of the Apostolic Visitor for Belarusian Catholics abroad Alyaksandar Nadsan, 24Nov2008
11/14 Belarus -- Solemn evening in honour of the Apostolic Visitor for Belarusian Catholics abroad Alyaksandar Nadsan, 24Nov2008
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Аляксандар Надсан, урачыстая вечарына, Менск, 2008.
12/14 Аляксандар Надсан, урачыстая вечарына, Менск, 2008.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Аляксандар Надсан, урачыстая вечарына, Менск, 2008.
13/14 Аляксандар Надсан, урачыстая вечарына, Менск, 2008.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Аляксандар Надсан, урачыстая вечарына, Менск, 2008.
14/14 Аляксандар Надсан, урачыстая вечарына, Менск, 2008.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG