Саўка:
Ва ўсей прэзідзенцкай раці
Ўсё проста, но і сяр’ёзна.
Мужчыны жывуць как брацья,
А жэншчыны — как сёстры.
Жывуць у Драздах у памесьцьях,
Все вмесьце невыязныя,
Паэтаму ўмесьце езьдзяць
На дачу на выхадныя.
Грышка:
А што ты думаеш пра тое,
Што апазыцыя, магчыма,
Супраць вядомага героя
Зьнянацку выставіць жанчыну?
Саўка:
Яўропа адкрые граніцы,
Уся мучымая раскаяньем.
І скора паедуць мірыцца
Зь Яўропай і США яны.
Паедуць яны ўсе ўмесьце,
Начальнікі Беларусіі.
І выпьюць свае па дзьвесьце
У номеры посьле экскурсіі.
Грышка:
А што ты думаеш пра гэта,
Пра тое, што мусуе прэса:
Што на пасаду прэзыдэнта
Жанчына трэба для прагрэсу?
Саўка:
А я жэ быў тожа ва власьці,
Сядзеў в кабінеце культурна.
Вот была бы шчас мне шчасьцье,
Кагда ужэ нет дзіктатуры.
Пайду па старым знакомым,
Сь ліцом на рэдкасьць печальненькім.
А можэт, вазьмут упраўдомам
Ілі ЖКХ начальнікам?
Грышка:
Але тэндэнцыю мы маем:
Жанчыны рвуцца ў прэзыдэнты.
То, можа, гэта і зламае
Тупы сцэнар заўсёдны гэты?
Саўка:
Какія там жэншчыны, Божэ мой!
Нашоў, Грыша, жэншчын ты, тожа мне!
Жэншчыны ў нас — как паложана —
Каткавец, Ананіч, Ярмошына.