104-е месца са 150-ці краінаў — гэтак выглядае Беларусь у сусьветным рэйтынгу шчасьця, які на працягу 2000-2009 гадоў вымяралі супрацоўнікі Ратэрдамскай Сусьветнай базы дадзеных пра шчасьце.
Апытаньне ў Кіеве: хто шчасьлівейшы - украінцы, беларусы ці расейцы?
Табліца значэньняў рэйтынгаў шчасьця некаторых краінаў, якія вывучалі дасьледчыкі (чым вышэй месца краіны ў рэйтынгу, тым у сярэднім больш шчасьлівыя яе жыхары).
| Месца ў рэйтынгу |
Краіна |
| 1 | Коста Рыка |
| 2 | Данія |
| 4 | Швэйцарыя |
| 5 | Мэксіка |
| 6 | Фінляндыя |
| 8 | Швэцыя |
| 10 | Панама |
| 12 | Калюмбія |
| 16 | Вэнэсуэла |
| 20 | ЗША |
| 27 | Туркмэністан |
| 29 | Нямеччына |
| 57 | Польшча |
| 87 | Расея |
| 89 | Літва |
| 97 | Латвія |
| 104 | Беларусь |
| 110 | Украіна |
Апытаньне: Які народ у Эўропе самы шчасьлівы?
Міжнародны дзень шчасьця адзначаецца 20 сакавіка. Сьвята было заснавана Генэральнай Асамблеяй ААН 28 чэрвеня 2012 году дзеля падтрыманьня ідэі, што імкненьне да шчасьця - гэта неад'емнае жаданьне кожнага чалавека на плянэце. Прапанову сьвяткаваць гэтае сьвята ўнесла на разгляд у Генэральную Асамблею ААН каралеўства Бутан, яе падтрымалі прадстаўнікі ўсіх 193 дзяржаваў ААН.