Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі карэспандэнтку Свабоды


Галіна Абакунчык
Галіна Абакунчык

Ля гандлёвага цэнтру «Экспабел» затрымалі карэспандэнтку Свабоды Галіну Абакунчык.

Сёньня ў будынку комплексу з прадпрымальнікамі сустракаецца Аляксандар Лукашэнка.

Журналістка доўга не выходзіла на сувязь. Урэшце нам удалося зь ёй зьвязацца, калі яе пасадзілі ў міліцэйскую машыну «дзеля высьвятленьня асобы». Пасьля гэтага яе перавялі ў аддзел унутраных спраў, што на тэрыторыі рынку.

Галіна Абакунчык мелася выканаць рэдакцыйнае заданьне — апытаць прадпрымальнікаў пра тое, якія надзённыя праблемы іх хвалююць на гэты момант і якое пытаньне яны б хацелі задаць кіраўніку краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG