На першы дзень новага беларускага фэсту заяўленыя выступы гуртоў Brutto, Neuro Dubel і Pomidor/Off. У другі дзень на сцэну выйдуць «Серебряная свадьба», Super Besse, Pukstband. Канцэрты пройдуць у віленскай Teatro Arena, дзе прайшла летась прэзэнтацыя альбома Лявона Вольскага. Ладзіць фэст Юстас Мамантавас, родны брат знакавага літоўскага музыкі Андруса Мамантаваса. Зь беларускага боку арганізацыяй займаецца кампанія «Карта дорог», паведамляе tuzin.fm.
Беларусам, якія набудуць квіток на фэст, абяцаецца бясплатная візавая падтрымка. Квіткі ў продажы будуць з 11 сакавіка. Іх кошт — 400 000 на адзін дзень, 700 000 — на два дні.