Сёньня ён выступіў па відэасувязі перад жэнэўскай аўдыторыяй пасьля дэманстрацыі дакумэнтальнага фільму Citizenfour («Грамадзянін чатыры»), які апавядае аб яго гісторыі. Фільм атрымаў «Оскара».
У ЗША Сноўдэн абвінавачваецца ў крадзяжы і апублікаваньні сакрэтнай інфармацыі.
Ён зьбег з Амэрыкі летам 2013 пасьля таго, як апублікаваў сакрэтныя зьвесткі пра сыстэмы электроннага сачэньня за тэлефоннымі размовамі і электроннай поштай.
Пазьней Сноўдэн атрымаў часовы прытулак у Расеі.