Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Анатоль Грыцкевіч

абноўлена
Анатоль Грыцкевіч
Анатоль Грыцкевіч

На 86-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі навуковец, гісторык Анатоль Грыцкевіч.

Пра гэта паведаміў карэспандэнту Свабоды намесьнік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі.

Ён распавёў, што ў Анатоля Грыцкевіча быў інсульт, а памёр ён ад сардэчнай недастатковасьці.

«Патэлефанавала яго жонка, сказала, што літаральна 10 хвілін таму ён памёр. Ён быў сябрам КХП БНФ і нашы сябры яго часта наведвалі. У яго быў інсульт і пасьля інсульту ён быў у цяжкім стане. Недзе тры тыдні таму я ў яго быў, то ён быў даволі слабы. Трымаўся,бадзёрыўся, але сказўаў мне, што да апошняга будзе працаваць дзеля Беларусі».

Анатоль Грыцкевіч (1929-2015) — аўтар некалькіх сотняў навуковых прац і манаграфій, аўтар дзясяткаў кніг, прысьвечаных гісторыі, у тым ліку часоў ВКЛ і Беларусі пэрыяду барацьбы за незалежнасьць.

Анатоль Грыцкевіч (1929-2015 гг)

Анатоль Грыцкевіч. 1987 г.
1/16 Анатоль Грыцкевіч. 1987 г.
На 86-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі навуковец, гісторык Анатоль Грыцкевіч.
Адкрыцьцё капліцы ў Кунцаўшчыне. Анатоль Грыцкевіч, чацьверты зьлева. 24 жніўня 1994 г.
2/16 Адкрыцьцё капліцы ў Кунцаўшчыне. Анатоль Грыцкевіч, чацьверты зьлева. 24 жніўня 1994 г.
На 86-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі навуковец, гісторык Анатоль Грыцкевіч.
Анатоль і Валянцін Грыцкевічы з маці. Кіславодск, 1949 г.
3/16 Анатоль і Валянцін Грыцкевічы з маці. Кіславодск, 1949 г.
На 86-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі навуковец, гісторык Анатоль Грыцкевіч.
Другі кангрэс беларускага ПЭН-цэнтру. Зьлева направа: Вітаўт Кіпель, Анатоль Грыцкевіч, Валянцін Грыцкевіч, Адам Мальдзіс. 3 верасьня 1995г.
4/16 Другі кангрэс беларускага ПЭН-цэнтру. Зьлева направа: Вітаўт Кіпель, Анатоль Грыцкевіч, Валянцін Грыцкевіч, Адам Мальдзіс. 3 верасьня 1995г.
На 86-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі навуковец, гісторык Анатоль Грыцкевіч.
Вечарына з нагоды юбілею Т.Касьцюшкі. 1996 г.
5/16 Вечарына з нагоды юбілею Т.Касьцюшкі. 1996 г.
На 86-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі навуковец, гісторык Анатоль Грыцкевіч.
Анатоль Грыцкевіч з дачкой Любай. 1960 г.
6/16 Анатоль Грыцкевіч з дачкой Любай. 1960 г.
На 86-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі навуковец, гісторык Анатоль Грыцкевіч.
Сям'я Грыцкевічаў. 1935 г.
7/16 Сям'я Грыцкевічаў. 1935 г.
На 86-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі навуковец, гісторык Анатоль Грыцкевіч.
Урачыстае паседжаньне да 85-годзьдзя БНР. Ніл Гілевіч, Анатоль Грыцкевіч, Сяргей Законьнікаў. Менск, 25 сакавіка 2003 г.
8/16 Урачыстае паседжаньне да 85-годзьдзя БНР. Ніл Гілевіч, Анатоль Грыцкевіч, Сяргей Законьнікаў. Менск, 25 сакавіка 2003 г.
На 86-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі навуковец, гісторык Анатоль Грыцкевіч.
Адкрыцьцё Беларускага ліцэю ў СШ № 187. Уладзімер Колас, Алег Трусаў, Анатоль Грыцкевіч, Станіслаў Шушкевіч, Міхаіл Дзямчук, Міхась Ткачоў. 5 студзеня 1991 г.
9/16 Адкрыцьцё Беларускага ліцэю ў СШ № 187. Уладзімер Колас, Алег Трусаў, Анатоль Грыцкевіч, Станіслаў Шушкевіч, Міхаіл Дзямчук, Міхась Ткачоў. 5 студзеня 1991 г.
На 86-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі навуковец, гісторык Анатоль Грыцкевіч.
Анатоль Грыцкевіч. 1968 г.
10/16 Анатоль Грыцкевіч. 1968 г.
На 86-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі навуковец, гісторык Анатоль Грыцкевіч.
Анатоль Грыцкевіч з сынам Пятром. 1961 г.
11/16 Анатоль Грыцкевіч з сынам Пятром. 1961 г.
На 86-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі навуковец, гісторык Анатоль Грыцкевіч.
Ада і Анатоль Грыцкевічы зь дзецьмі: Пятром і Любоўю. 1967 г.
12/16 Ада і Анатоль Грыцкевічы зь дзецьмі: Пятром і Любоўю. 1967 г.
На 86-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі навуковец, гісторык Анатоль Грыцкевіч.
Радзім Гарэцкі, Алег Трусаў, Язэп Юхо, Анатоль Грыцкевіч, Вінцук Вячорка
13/16 Радзім Гарэцкі, Алег Трусаў, Язэп Юхо, Анатоль Грыцкевіч, Вінцук Вячорка
На 86-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі навуковец, гісторык Анатоль Грыцкевіч.
14/16
На 86-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі навуковец, гісторык Анатоль Грыцкевіч.
Мікола Савіцкі, Анатоль Грыцкевіч, Артур Вольскі, Васіль Быкаў. Сьвята Аршанскай бітвы. 8 верасьня 1992 г.
15/16 Мікола Савіцкі, Анатоль Грыцкевіч, Артур Вольскі, Васіль Быкаў. Сьвята Аршанскай бітвы. 8 верасьня 1992 г.
На 86-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі навуковец, гісторык Анатоль Грыцкевіч.
Анатоль Грыцкевіч і Зянон Пазьняк. Сойм БНФ. 14 жніўня 1993 г.
16/16 Анатоль Грыцкевіч і Зянон Пазьняк. Сойм БНФ. 14 жніўня 1993 г.
На 86-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі навуковец, гісторык Анатоль Грыцкевіч.
Previous slide
Next slide

Уладзімер Колас: «Анатоль Грыцкевіч — наш магікан»

Дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Ўладзімер Колас згадвае пра Анатоля Грыцкевіча:

Уладзімер Колас
Уладзімер Колас

«Анатоль Грыцкевіч — гэта чалавек, які належыць да залатога фонду нашай інтэлігенцыі, да нашых магікан. Ён быў у радзе інтэлігенцыі, на вялікі жаль, апошнім часам ён вельмі мала на ёй бываў у сувязі са станам здароўя, але раней стала прыходзіў».

Вінцук Вячорка: «Грыцкевіч — гэта адзін з беларускіх волатаў»

Вядомы апазыцыйны палітык, мовазнаўца Вінцук Вячорка згадвае Анатоля Грыцкевіча як грамадзкага дзеяча і навукоўцу.

Вінцук Вчорка
Вінцук Вчорка

«Анатоль Грыцкевіч — гэта адзін з беларускіх волатаў. З тых людзей, якія ўвасаблялі (вельмі балюча ўжываць мінулы час) адначасова найглыбейшы прафэсіяналізм, найглыбейшыя веды і найвышэйшую нацыянальную і грамадзкую адказнасьць. Адразу прыгадваецца, што Грыцкевіч быў сярод сустаршыняў вялікага кангрэсу за незалежнасьць якраз у тыя гады, калі ўзьнікла рэальная пагроза страты толькі што набытай дзяржаўнай незалежнасьці».

Рыцар беларушчыны

Пісьменьнік Уладзімер Арлоў пра памерлага гісторыка Анатоля Грыцкевіча.

Уладзімер Арлоў
Уладзімер Арлоў

«Сьмерць Анатоля Грыцкевіча — вельмі цяжкая навіна для мяне. Здаецца, усё жыцьцё я быў знаёмы зь ім, з тых гадоў, як я адчуў сабе беларусам. Мы жылі па суседзтве, і мне часта даводзілася бываць у Анатоля Пятровіча. Ён быў рэцэнзэнтам кніг, якія вельмі важныя для мяне — «Краіна Беларусь» і «Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя». Ён вельмі цешыўся, калі ўзяў у рукі кнігу «Вялікае Княства Літоўскае» і англамоўны пераклад кнігі «Краіна Беларусь».

Юрась Беленькі: Анатоль Грыцкевіч — гэта асоба ўнікальная

Намесьнік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі пра гісторыка і навукоўца Анатоля Грыцкевіча.

Юрась Беленькі
Юрась Беленькі

«Недзе тры тыдні таму я яго наведваў, ён быў даволі слабы. Трымаўся,бадзёрыўся, сказаў мне, што да апошняга будзе працаваць дзеля Беларусі. Ён быў вельмі ўсьцешаны, што яму ўдалося выпусьціць брашуру да 500 — годзьдзя бітвы пад Воршай. Але шкадаваў, што мала асобнікаў. Я яго суцяшаў: галоўнае, што яна ёсьць, а ў вольнай Беларусі наклад павялічыцца ў сотні і нават тысячы разоў. Яго працы па гісторыі Беларусі надзвычай важныя для нас і для будучых пакаленьняў».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG