Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Павал: цягнік пайшоў ня тым шляхам


Мітрапаліт Павал
Мітрапаліт Павал

Гэта некананічна і недысцыплінарна», — так патлумачыў мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі ініцыятыву наконт самакіраванасьці Беларускай праваслаўнай царквы.

Мітрапаліт Павал правёў прэс-канфэрэнцыю ў Менску з нагоды гадавіны ягонага прызначэньня кіраўніком Беларускага экзархату РПЦ.

Ён адзначыў, што пытаньне самакіраванасьці Беларускай праваслаўнай царквы, узьнятае 16 сьнежня 2014 году, прагучала не на афіцыйным паседжаньні, а падчас працоўнай часткі. Яно было не падрыхтавана для грамадзкага абмеркаваньня.

Паводле мітрапаліта Паўла, адна прысутная асоба ў парушэньне дысцыпліны і царкоўных нормаў перадала гэтую інфармацыю для абмеркаваньня грамадзкасьці.

«Ня звальваю ні на кога адказнасьць, але замест дыскусіі ў кананічных нормах цягнік пайшоў ня тым шляхам. Замест таго каб пытаньне было абмеркавана на сынодзе і быў зварот беларускіх сьвятароў да патрыярха Маскоўскага, гэтае пытаньне было вынесена на абмеркаваньне грамадзкасьці. І выклікала неадназначную рэакцыю, у тым ліку і маю. Гэта выклікала рознага кшталту дыскусіі з боку сьвецкіх, вернікаў і сьвятароў. Таму маім правам вэта прыпыняю гэтую дыскусію. Царкоўныя пытаньні ніколі не вырашаюцца на барыкадах і на рынках, а служаць дабру царквы. Гэтая сытуацыя не паслужыла дабру царквы. І таму мая задача — захаваць дух еднасьці. І таму сваім рашэньнем прыпыняю гэтае абмеркаваньне», — сказаў кіраўнік БПЦ.

Мітрапаліт Павал папрасіў прабачэньня ва ўсіх, хто ўскладаў на гэтае пытаньне спадзяваньні, якія ня спраўдзіліся. І запэўніў тых, хто быў супраць большага самакіраваньня, што ўсё ў царкве застанецца так, як ёсьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG