Тайланд, двое расейцаў на пляжным лежаку побач з маім. Расейцы зьвяртаюць увагу на мой пачак цыгарэт з надпісам «Куріння вбиває». І ўсё ім наконт мяне адразу зразумела: «бЕндеровец, каратель, гей-фашист-укроп, пожиратель маленьких детей». Вырашыў, зрэшты, не пераконаваць; спрачацца з такімі расейцам лягічнымі аргумэнтамі практычна бессэнсоўна.
Сыплюць пытаньнямі: «А зачем вы сбили малазийский боинг?» «А за что убиваете православных?» «А почему вы ненавидите всех русскоязычных?»
Пытаюся чысьценкай расейскай мовай (толькі без мацюгоў, натуральна):
— Скажите пожалуйста, вы хоть сами верите тому бреду, которым вас ваше русское телевидение кормит?
Першы расеец:
— А почему это бреду?
Другі расеец:
— Конечно, верим!
Уладзіслаў Ахроменка
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.