Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Жэстачайшы новы год». У інтэрнэце зьявілася відэа навагодняга шоў Белсату з сатырай на Лукашэнку


Анімацыйная перадача «Навагодні экспэрт» выйшла ў навагоднюю ноч. Галоўныя героі перадачы — Лукашэнка, Пракаповіч, Якубовіч, Ярмошына і Паўлічэнка.

Вядучыя перадачы Даша і Крумкач напярэдадні Новага года трапляюць на нараду да дырэктара «Белсату», дзе нечакана сутыкаюцца з Лукашэнкам. Дазнаўшыся, што да іх едзе невыязны ў Эўропу Пуцін, уся кампанія ідзе па студыях тэлеканалу «з праверкаю», каб «правільна» адрэдагаваць праграмы ды замяніць «прафнепрыдатных» вядоўцаў на «адданых і ляяльных».

У перадачы "Экспэрт" вядоўцы ў сатырычнай манэры аналізуюць дзяржаўныя мэдыі. Даша і ейны галоўны кансультант Крумкач разважаюць пра надзённыя падзеі ў Беларусі ды разам з гасьцямі праграмы сумленна спрабуюць зразумець, што ў сваіх публічных заявах прадстаўнікі ўраду Беларусі мелі на ўвазе... «Экспэрт» з іроніяй ды прыхаваным смуткам адлюстроўвае стан сёньняшняй Беларусі вачыма жорсткага і незалежнага назіральніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG