Эўра патаньнеў на 300 рублёў — да 17 320.
Аднак у банках і абменных пунктах валюты па-ранейшаму бракуе. Банкі працуюць з абароту — то бок прадаюць тое, што кліенты здаюць, але народ цяпер здае няшмат.
Фінансавы аналітык Зьміцер Крук тлумачыць сытуацыю на валютным рынку такім чынам:
Гэта пошук новага ўраўнаважанага курсу. І адначасова — гэта праяўленьне таго, што Нацыянальны банк імкнецца значна скараціць інтэрвэнцыі на валютным рынку.
«Гэта пошук новага ўраўнаважанага курсу. І адначасова — гэта праяўленьне таго, што Нацыянальны банк імкнецца значна скараціць інтэрвэнцыі на валютным рынку. Гэтыя дзьве тэндэнцыі разам і прыводзяць да ваганьняў беларускага рубля. Я мяркую, калі Нацыянальны банк гатовы да свабоднага курсаўтварэньня, на працягу двух тыдняў ёсьць імавернасьць выйсьці на ўраўнаважаны курс. І сыгналам таго, што гэта здарыцца, будзе зьяўленьне валюты ў свабодным продажы».