Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даляр у інтэрнэце можна купіць за 16–17 тысяч рублёў


Belarus - (No so) merry pictures, 30Dec2014
Belarus - (No so) merry pictures, 30Dec2014

Курсы продажу амэрыканскай валюты на віртуальнай біржы Webmoney істотна перавышаюць курсы Нацыянальнага банку Беларусі і абменных пунктаў.

Расейскі сэрвіс электронных грошай прапануе сваім кліентам цьвёрдую валюту ў тым ліку і за беларускія рублі.

Уладальнікі электронных кашалькоў на гэтым сэрвісе могуць купіць даляры ЗША па курсе амаль што 26 тысяч беларускіх рублёў за даляр.

Аднак рэальныя зьдзелкі па такім курсе фактычна не праводзяцца.

Зацікаўленыя ў замежнай валюце могуць удзельнічаць у таргах паміж кліентамі на біржы сэрвісу.

Там курс даляра да беларускага рубля вагаецца ў межах 16 146–17 000 рублёў, зьдзелкі адбываюцца штодня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG