Едзем нашай «маздай». Беларуская Рацыя душыць нас чарговай «пёсэнкай». Сыны круцяць свой смартфон Huawei і прыцішана гутараць між сабой:
— Ты на які лэвэл перайшоў?
— На пяты...
— Ты што? Пятых лэвэлаў у Клэш оф Кланс няма!
— Ну, можа чацьверты ці трэці... Я ня памятаю...
— Гэта я на трэцім, у цябе ніжэй!
— А якія ты шутары набыў?
— Мэджык фаер, міні-ганы, бомбачкі...
— А я ніяк не магу знайсці міні-ганы.
— Іх на другім лэвэле ты можаш тэйкаўтнуць, калі ў цябе ёсьць візард таўэр і бурбалкі.
Еду і думаю: хутка ня буду разумець па-беларуску...
Ігар Кузьмініч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.