— Спадарыня Віржынія, ці можна ўжо, адкінуўшы эмоцыі, ацаніць тое, што адбылося ў Парыжы 7 студзеня? Як гэтая трагедыя паўплывала на французаў?
— У Францыі шмат няверуючых з рэлігійнага гледзішча людзей, але ўсе яны вераць у нешта іншае — у дэмакратыю і свабоду слова. Жан Кабю, які маляваў у «Charlie Hebdo», быў нашым пэйзажыстам. Ён маляваў кожны дзень, і мы маглі бачыць у ягоных малюнках пэйзаж таго, што адбываецца ў сьвеце. Калі я была малая, кожную сераду мы бачылі гэтага чалавека на тэлебачаньні, ён паказваў, як малюе, а таксама вучыў гледачоў чытаць малюнкі. Гэта вельмі важна ў сувязі з тэрактам, бо ёсьць людзі, якія кажуць, што малюнак Магамэта — гэта і ёсьць Магамэт. Але ж нас у Францыі навучылі адрозьніваць рэчы і іх рэпрэзэнтацыі ў малюнках. Малюнкі ня могуць быць роўнымі самім прадметам ці асобам, якіх яны рэпрэзэнтуюць і адлюстроўваюць. А цяпер, пасьля 7 студзеня, мы жывём у такім сьвеце, дзе ёсьць людзі, якія нам кажуць, што гэта няпраўда: што малюнак Магамэта — гэта і ёсьць Магамэт. А таксама — што можна забіваць людзей толькі за тое, што яны малявалі Магамэта. Ёсьць таксама людзі, якія нам сказалі, што нельга, аказваецца, з чагосьці сьмяяцца і што журналісты нападалі на рэлігію. Вось такія зьмены я заўважыла.
— Вы асабіста вельмі глыбока перажываеце трагедыю. Як вы тлумачыце для сябе тое, што здарылася?
— Я думаю так: усё, што здарылася, паказвае: тут няма вайны рэлігіяў, але ёсьць страшная палітычная вайна. У Францыі людзі цяпер разумеюць, што ўсе дыскурсы пра вайну рэлігіяў і вайну паміж этнасамі — гэта страшная палітыка, бо людзі загінулі толькі за тое, што сьмяяліся і малявалі. Я як парыжанка, як чалавек не магу прымаць гэта. Я жыву ў краіне Вальтэра і Рабле. Я не хачу, каб людзі, якія ня ведаюць, што гэта такое і чаму гэта важна, цяпер мне чыталі лекцыі пра тое, што нельга сьмяяцца з чагосьці. У нас кажуць, што з усяго нельга сьмяяцца толькі з выпадковымі людзьмі.
— Вы — выдавец, працуеце ў сфэры, блізкай да журналістыкі. Фактычна вы як ніхто іншы маеце права сказаць, што стралялі ў вас асабіста, што «Charlie Hebdo» — гэта вы.
— Я ніколі не адчувала сябе настолькі выдаўцом, як у сераду, 7 студзеня. У тым сэнсе, што я разумею, у якіх рамках я працую. Тут ёсьць традыцыйныя дэклярацыі, згодна зь якімі я магу выдаваць усё, што я хачу. Але калі ёсьць людзі, якія не згаджаюцца з апублікаваным мной, тады ёсьць законы. Такія людзі могуць зьвярнуцца ў суд і сказаць, што яны ня згодныя. І тады я буду адказваць як выдавец і таксама мець магчымасьць абараняцца. Як выдаўцу мне ня трэба адказваць, пра што я публікую, ні перад рэлігіяй, ні перад этнасамі. Ёсьць законы. А бандыты, якія забілі «Charlie Hebdo», дзейнічалі не па законе. Іх закон — гэта іх абсалютна суб’ектыўнае адчуваньне. Маўляў, я рэлігійны, і ў імя гэтага я магу прымусіць вас маўчаць. Але ў Францыі гэта немагчыма. Як выдавец я магу адзначыць ад імя ўсіх францускіх выдаўцоў, што мы будзем працягваць публікаваць усё, што мы хочам і як мы хочам. А калі ў кагосьці з гэтым ёсьць праблемы, то калі ласка — ёсьць законы. Гэта — наша культура, наша сэрца, тое, як мы былі адукаваныя. Тры французы (а я хачу падкрэсьліць, што забойцы — грамадзяне Францыі і былі адукаваныя ў нашай сыстэме) застрэлілі людзей, якія малююць. Гэта абсурд, і я пакуль ня ведаю, як адэкватна ацаніць гэты ўчынак, калі я адчуваю злосьць і сум, бачачы, што нашая сыстэма не спрацавала. Усё, што мы вывучалі, трэба паўтарыць нанова.
— Ці ўдзельнічалі вы ў акцыі салідарнасьці?
— Так. Учора на вуліцах францускіх гарадоў, падчас акцыяў, у якіх бралі ўдзел больш за тры мільёны чалавек, мы хацелі сказаць, што наша сыстэма — унікальная і, магчыма, адзіная ў сьвеце, якая бароніць свабодныя ідэі. Гэтыя мільёны людзей — гэта масіўны знак салідарнасьці з забітымі журналістамі.
Самыя яркія фота з Маршу адзінства ў Парыжы
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны