Украінскі манах пайшоў на фронт
Манах Іван пайшоў са Сьвята-архангела-Міхайлаўскага манастыра, дзе быў паслушнікам больш за паўтара году, ваяваць у складзе добраахвотніцкага батальёну «Карпацкая Сеч». Кажа, рэлігія ня толькі дазваляе ўзяць зброю ў час небясьпекі для Радзімы, але і патрабуе гэтага. Акрамя таго, нягоды і пазбаўленьні тут нашмат больш сур’ёзныя, чым у манастыры, так што выбар, маўляў, правільны. Пасьля перамогі баец з пазыўным «Манах», хутчэй за ўсё, прыме манаскі пострыг.