Гісторыя Івана: з Амэрыкі зь любоўю
Два гады таму Расея забараніла грамадзянам ЗША усынаўляць расейскіх дзяцей. Пара з Арызоны, Мэлані і Джэй Брэдэрык, усынавілі маленькага Івана з Томску да таго, як закон уступіў у сілу. Валянтэрам не ўдалося знайсьці расейскую сям'ю для хлопчыка, які нарадзіўся бяз ног і толькі з адной рукой. Цяпер жыцьцярадасны першаклясьнік носіць пратэзы найноўшай тэхналёгіі, гуляе ў бэйсбол і хутка прывык да жыцьця ў сваёй амэрыканскай сям'і.