«Краявід з турмой» — дакумэнтальны фільм Свабоды
Герой фільму — чалавек, які сярод беларускіх «палітычных» адседзеў больш за ўсіх. Ваўкавыскі бізнэсовец Мікалай Аўтуховіч зь 2005 году правёў за кратамі 7 гадоў і 5 месяцаў. Першы раз пасьпяховага прадпрымальніка і ўдзельніка парлямэнцкіх выбараў асудзілі з канфіскацыяй маёмасьці нібыта за парушэньне эканамічных артыкулаў, другі раз — больш сур'ёзна, за так званыя «незаконныя дзеяньні адносна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Абодва разы праваабаронцы прызнавалі працэсы над Аўтуховічам палітычна матываванымі.