Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“З трыкалёрам у зубах”


“З трыкалёрам у зубах”
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:55:59 0:00
Наўпроставы лінк

Ленінскі суд Горадні прызнаў Вольгу Крапоціну вінаватай у незаконным вырабе і распаўсюдзе ўлётак з тэкстам «Верните Крым! Руки прочь от Украины» і «Ганьба здраднікам Радзімы з „трыкалёрам“ у зубах. Пуцін вам далонь пацісьне, як уздыме на штыках!», якія яна клала пад дворнікі аўта з расейскімі нумарамі. Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі пацьвердзіла, што кіраўнік Дэпартамэнту Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Гунар Віганд наведае Беларусь. 2000 подпісаў сабралі пад зваротам да ўраду з заклікам не разглядаць прапанову віцэ-прэм’ера Анатоля Тозіка пра стопрацэнтную аплату дзіцячых садкоў. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG