Вінаградаў: «ЛТП? Цалкам рэальна»
Актывіста апазыцыі Паўла Вінаградава ў чацьвер выпусьцілі з турмы на Акрэсьціна пасьля чарговай адседкі — 9 кастрычніка яго асудзілі нібыта за «п'янку» і непадпарадкаваньне міліцыі. Павал кажа, што міліцыянты яму зноў пагражалі, што будуць афармляць на яго паперы на прымусовае лекаваньне ад алькагалізму. Гэта ён пакуль аніяк пракамэнтаваць ня можа, але кажа, што такое цалкам рэальна.