20 кастрычніка ў 19:00, у малой залі к/з Мінск адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Жыцьцё пасьля раку» з удзелам гуртоў NAVI, RECHA і RAHIS. Уваход вольны.
«Жыцьцё пасьля раку» — гэта 22 гісторыі анкалягічных пацыентаў, якія ўсьвядомілі, што сьмерць можа быць блізка, але іх жыцьцё ў такой сытуацыі набывае іншы сэнс. Кніга выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
Прэзэнтацыя ў Клічаве:
22/10/2014 14:00 Цэнтар сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва, вул Савецкая 3в
Прэзэнтацыя ў Смаргоні:
25/10/2014 13:00 - Канцэртная заля Дзіцячай школы мастацтваў, вул. Кірава 2