29 кастрычніка ў Беларусі ўзгадваюць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Пад рэпрэсіўную савецкую машыну зь яе фабрыкай перакоўкі чалавека трапіў не адзін мільён беларусаў. ГУЛАГ нарадзіў уласную субкультуру ды досьвед грамадзкіх дачыненьняў. Гэтыя праявы дажылі і да нашых дзён. У перадачы гучаць успаміны вязьняў савецкіх лягераў, а таксама сьведчаньні нядаўніх палітзьняволеных сучаснай Беларусі.