Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея плянуе даслаць у Беларусь інспэктараў кантраляваць рээкспарт


Расейская служба вэтэрынарнай інспэкцыі Россельхознадзор плянуе даслаць сваіх інспэктараў у Беларусь, каб пракантраляваць рээкспарт эўрапейскіх прадуктаў, якія патрапілі пад расейскія санкцыі.

«Мы зьвернемся да беларускага боку, каб нашым экспэртам дазволілі праводзіць фітасанітарныя праверкі на вонкавай мяжы Мытнага зьвязу», – цытуе агенцтва ИТАР-ТАСС кіраўніка Россельхознадзору Сяргея Данкверта.

Паводле яго, расейскі бок таксама зьвярнуўся да беларускіх калегаў з заклікам кантраляваць грузы на мяжы з Польшчай і Літвой. Данкверт сказаў, што такая супольная праца можа працягвацца адзін-два месяцы, пакуль Беларусь не ўвядзе ў дзеяньне электронную сыстэму пад назвай Аргус Фіта, прызначаную адсочваць перамяшчэньні грузаў садавіны і гародніны па тэрыторыі Мытнага зьвязу Беларусі, Казахстану і Расеі.

Больш жорсткі кантроль выкліканы тым, што заходнія пастаўшчыкі ўсё часьцей спрабуюць абысьці расейскае эмбарга на пастаўкі харчовых прадуктаў, рээкспартуючы садавіну і гародніну празь Беларусь, сказаў кіраўнік Россельхознадзору.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG