Што хаваецца за апошняй прапановай Аляксандра Лукашэнкі — накіраваць беларускія міратворчыя войскі ў зону ваеннага канфлікту ў Данбасе? Наколькі ўдала беларускі кіраўнік выкарыстаў расейска-ўкраінскі канфлікт для сваіх палітычных мэтаў? Ці можна сьцьвярджаць, што стаўленьне да Лукашэнкі сярод эўрапейскіх палітыкаў за апошнія паўгода істотна зьмянілася? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Праскі акцэнт» адказваюць палітычны аглядальнік кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі, намесьнік старшыні руху «За свабоду» Алесь Лагвінец і галоўны рэдактар газэты «Новы час» Аляксей Кароль.