Спадар: «Перш за ўсё — міру, а потым — нармальных адносінаў. Расейцы там заблукалі былі, група дэсантнікаў, але ніхто нікога не забіваў і не страляў, бо з суседзямі трэба жыць мірна».
Спадар: «Міру дамагаецца, каб людзі мірна жылі ва Ўкраіне. Пуцін сказаў, што яны да гэтага канфлікту практычнага дачыненьня ня маюць».
Спадарыня: «Ну, каб гэтыя вобласьці жылі нармальна, свабодна, самастойна — Маларосіяй. Аж да таго, каб была вольнай Данецкая і Луганская вобласьць».
Спадар: «Маё меркаваньне, што яна нічога ня хоча. Яна абараняе свае межы ў Данбасе. НАТО захоплівае Ўкраіну, а яна абараняе свае межы».
Спадар: «А адкуль вы ўзялі, што яна чагосьці дабіваецца? Я лічу, што там проста алігархі дзеляць грошы. А Расея чаго хацела, таго дамаглася — сваёй прысутнасьці ў Севастопалі. Вось і ўсё».
Спадар: «Абараняе Ўкраіну ад Амэрыкі, паколькі Амэрыцы больш выгадна, каб яна далучылася да Эўразьвязу. А больш за ўсё, каб іхніх базаў не было, бо ёй будзе нявыгадна. Расеі нявыгадна, калі блізка будуць ваенныя базы».
Спадар: «Каб нельга было разьмясьціць натаўскія базы ў Данбасе».
Спадар: «Уступленьне Ўкраіны ў Мытны саюз — гэта галоўнае, чаго яны дамагаліся. Расея зьвязаная з Украінай агульнымі пастаўкамі. Яны ж і мэтал пастаўляюць, і камплектуючыя пастаўляюць. Гэта з савецкіх часоў яшчэ».
Спадарыня: «Дамагаецца міру, каб быў мір. Яна не пасылае туды ні войскі, ні ўзбраеньне. Я ня веру, што Расея перадае зброю. Гэта не Расея».
Спадар: «Расея ад Украіны? Міру дамагаецца. Ніякіх там войскаў няма».
Спадарыня: «Расея, на мой погляд, спрабуе сілу прадэманстраваць, бо імпэрскае мысьленьне яшчэ жывое, і яно ў кіраўніцтва ўзроставае і дагматычнае. Яна хоча паказаць, як клапоціцца пра расейскамоўных — ідэалёгію славянскага адзінства прадэманстраваць. Але фактычна, мне падаецца, яны ў гэтым пытаньні прайгралі, бо кроў пралілася, крывавымі плямамі адзінства пакрылася».