Лінкі ўнівэрсальнага доступу

80 працэнтаў беларусаў ня ведаюць, як складаецца дзяржаўны бюджэт. А 30 працэнтаў і ня хочуць ведаць


Пра гэта сьведчаць дадзеныя сацыялягічнага апытаньня, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД).

Сацыялягічнае апытаньне праводзілася сёлета ў чэрвені на замову Беларускага інстытуту рэформы і трансфармацыі публічнага адміністраваньня (BIPART). Адказваючы на пытаньне «Наколькі вы абазнаныя ў тым, якім чынам складаецца і траціцца дзяржаўны бюджэт?», толькі 3,8 працэнта прызналіся, што «добра абазнаныя», і 14,6% — «хутчэй абазнаныя, чым не».

Што ж перашкаджае беларускім грамадзянам цікавіцца такой важнай і неабходнай для кожнага інфармацыяй? Значная частка апытаных лічыць, што інфармацыя пра бюджэт даступная, але незразумелая для звычайных грамадзян, іншыя лічаць яе недаступнай і незразумелай. Але 30 працэнтаў лічаць, што «інфармацыя пра складаньне і расходаваньне дзяржаўнага бюджэту звычайным грамадзянам не цікавая». То бок — ня ведаем і ведаць ня хочам.

У той жа час прыблізна 80 працэнтаў апытаных лічаць, што інфармацыя пра бюджэт павінна быць вольная і даступная для ўсіх грамадзян Беларусі.

Паправіць гэтае становішча, падвысіць пісьменнасьць беларусаў у такіх пытаньнях, як, напрыклад, колькі сваіх уласных грошай кожны грамадзянін аддае дзяржаве ў форме розных падаткаў і выплат, закліканы праект «Кошт ураду». Кожны наведнік сайту можа, напрыклад, увесьці дадзеныя пра свае даходы і даведацца, колькі ўласных грошай ён выдаткоўвае на паслугі дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG