Ці кожны іншагародні студэнт атрымлівае ў Менску месца ў інтэрнаце? Ці насамрэч сябры БРСМ маюць прыярытэт? А якое жыльлё могуць сабе дазволіць у сталіцы краіны тыя, хто месца ў інтэрнаце не атрымаў? У дыскусіі бяруць удзел студэнт Інстытуту журналістыкі Белдзяржунівэрсытэту Мікіта Семяненка і старшыня «Студэнцкай рады» Алесь Крот. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.