Малочны канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй, які цягнуўся паўтара тыдня, скончыўся. Хто перамог у гэтай дзіўнай вайне? Навошта Расея яе пачынала? Ці можна чакаць новых войнаў? Удзельнікі: рэдактар аналітычнага бюлетэню “Беларускі тыдзень” Аляксандар Класкоўскі зь Менску і дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш з Масквы.