Масква ўсё часьцей кантактуе з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі. Ці захоча Крэмль рэалізаваць у Беларусі свой сцэнар выбараў? Якія ў яго магчымасьці ўплыву на беларускія палітычныя працэсы? Якія электаральныя шанцы ў прарасейскага кандыдата ў Беларусі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш з Масквы і кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандр Класкоўскі зь Менску.