Семдзесят гадоў таму, у верасьні 1939-га, з польскіх турмаў у Заходняй Беларусі выходзілі тысячы вязьняў, каб неўзабаве трапіць у турмы савецкія. Чым адрозьніваліся ўмовы ўтрыманьня ў польскіх і савецкіх вязьніцах, і які рэжым – санацыйны ці сталінскі – быў больш рэпрэсіўным у адносінах да чатырох з паловай мільёнаў насельнікаў Заходняй Беларусі? Пра гэта Міхась Скобла гутарыць з гісторыкам Леанідам Мараковым.