Адначасова выйшлі дэкрэт і указ прэзыдэнта, якія скіраваныя на прыцягненьне інвэстыцый. Чаму гэтай праблеме нададзена такая пільная ўвага? Ці вялікія зьмены ўносяць новыя заканадаўчыя акты ў інвэстыцыйнае заканадаўства? Ці моцна яны паўплываюць на прыцягненьне замежных інвэстыцый? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць дарадца Міжнароднай фінансавай карпарацыі Валерый Фадзееў і юрыст Сяргей Балыкін.