Гэтым разам у часе вандроўкі на Талачыншчыну шукаць адрэсу не было патрэбы. Напярэдадні, далёка за межамі раёна, стала вядома пра трагічнае здарэньне ў вёсцы Варанцэвічы. Многія мясцовыя, аднак, лічаць яго забойствам – задыхнуліся і згарэлі жыўцом трое дзетак да 12 год з трох суседзкіх сем’яў. Іх бацькі-алькаголікі сабраліся ўвечары на чарговыя пагулянкі. Пра гэта расказвае Віталь Сямашка ў чарговым Падарожжы Свабоды.