Normal 0 Пасьля папрокаў на адрас Крамля Аляксандр Лукашэнка паехаў у Маскву дзеля сустрэчы з патрыярхам Кірылам. У чым прычыны чарговага канфлікту паміж Беларусьсю і Расеяй? Чаму Лукашэнка пачаў публічную палеміку з Крамлем? У чым сэнс яго цяперашняга візыту ў Маскву? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” палітычны аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Паўлюк Быкоўскі з Менску і дацэнт Дзяржаўнага ўнівэрсытэту – Вышэйшай школы эканомікі Андрэй Суздальцаў з Масквы. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.