Для беларускай грамадзкай і культурнай дзейнасьці за мяжой патрэбныя фінансавыя сродкі. Адкуль бяруць грошы беларускія суполкі на самастойную дзейнасьць, не падтрыманую амбасадамі Беларусі? Як вырашаюць грашовыя пытаньні беларускія актывісты за мяжой для сваіх ідэяў – сакрэты з краінаў амэрыканскага і эўрапейскага кантынэнтаў.