У суботу зь Беларусі былі высланыя журналісты расейскага тэлеканалу НТВ. У чым палітычны сэнс іх менскага візыту? Чаму беларускі бок ня стаў разьдзімаць скандал? Чаму Масква ніяк не рэагуе на дзеяньні афіцыйнага Менску? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць рэдактар аддзелу палітыкі часопісу “Русский репортер” Віктар Дзятліковіч з Масквы і галоўны рэдактар інтэрнэт-газэты “Салідарнасьць” Аляксандр Старыкевіч зь Менску.