Кіраўнік Беларусі заявіў, што праз некалькі гадоў у краіне будзе жыцьцё “як у Эўропе”. А у беларусаў, якія жывуць у разьвітых заходніх краінах, ёсьць сваё меркаваньне адносна такіх аптымістычных абяцаньняў. Колькі гадоў і што, апрача часу і мадэрнізаванай сьвінагадоўлі і будаўніцтва, спатрэбіцца Беларусі для дасягненьня узроўню жыцьця сучасных разьвітых краін – абмяркоўвае “Форум Беларускага замежжа”. Перадачу падрыхтавала і вядзе Тацяна Поклад.