Гадавы кантракт зь Беларусьсю брытанскага піяршчыка лорда Бэла скончыўся 18 жніўня. Ці можна назваць пасьпяховай місію Тымаці Бэла, ці выканаў ён тыя задачы, якія ставілі перад ім беларускія ўлады? Ці магчыма сродкамі піяру і палітычнай рэклямы зьмяніць імідж краіны, нягледзячы на рэаліі і ўзровень разьвіцьця гэтай краіны? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць палітоляг Уладзімер Падгол і намесьнік рэдактара “Белгазеты” Віктар Марціновіч.