20 гадоў таму, 30 кастрычніка 1988 году тысячы менчукоў, якія прыйшлі да Ўсходніх могілак, каб адзначыць Дзень памяці продкаў Дзяды, былі брутальна разагнаныя міліцыяй. Хто аддаваў загады на разгон і зьбіцьцё людзей? Ці гатовыя былі ўлады прымяніць супраць народу агнястрэльную зброю? Дзяды-88 прыгадвае паэт Уладзімер Някляеў. Зь ім гутарыць Міхась Скобла.