Беларуская моладзь у часе вучобы за мяжой звычайна прынамсі раз на год наведвае радзіму. Прыяжджаючы дахаты на вакацыі, часам разам са сваімі замежнымі сябрамі, яны ўжо крыху іначай бачаць Беларусь, параўноўваюць з заходнімі краінамі, заўважаюць і зьмены, і тое, на што раней увагі не зьвярталі. Якія ўражаньні ад родных мясьцінаў прывезла беларуская моладзь пасьля сёлетніх вакацыяў, -- што зьдзівіла, засмуціла, пацешыла?