Нам піша Аляксандар Тарасаў зь Вёскі Гайцюнішкі Воранаўскага раёну: “Вось Лукашэнку многія называюць дыктатарам. Так, гэта дыктатар, але які? Ягоная дыктатура пастаўленая на службу дзяржаве. Яна паказала, як трэба кіраваць...” Лісты на “Свабоду” чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.