Першыя абразы – як аб’екты рэлігійнага ўшанаваньня – зьявіліся на беларускіх землях у канцы Х стагодзьдзя. У ХІ стагодзьдзі іх прывозілі зь Бізантыі, у XVI стагодзьдзі ўзьнікла беларуская іканапісная школа, а ў ХХ стагодзьдзі абразы публічна палілі ў Менску на Саборнай плошчы. Гісторыя абразоў – тэма гутаркі Міхася Скоблы з дасьледчыкам сакральнага мастацтва Аляксандрам Ярашэвічам.