“Птушкі пералётныя”. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік: "Нашых перадачаў не было чуваць у Заходняй Эўропе, бо сыгнал накіроўваўся пад адпаведным кутом на розныя рэспублікі Савецкага Саюзу. А нам заставалася толькі гадаць, ці слухаюць нас на Бацькаўшчыне. Падставы верыць, што нас слухаюць, былі. Як толькі пачаліся перадачы радыё “Вызваленьне”, запрацавалі савецкія глушылкі. Спэцыялісты на Захадзе з часам падлічылі, што Савецкі Саюз траціў больш сродкаў на глушэньне, чым каштавала ўтрыманьне радыё. Ну, а калі пачаліся нападкі на нас у савецкай прэсе, то сумневаў ужо не было – слухаюць!"