Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік. У сёньняшняй перадачы: Розныя краіны прапанавалі працу і абяцалі добрыя ўмовы. Бэльгія запрашала на працу ў капальнях, Аўстралія агітавала жанчын і дзяўчат, каб ехалі працаваць хатнімі работніцамі, нянькамі, кухаркамі. Паўдзённая Амэрыка прымала ўсіх, хто хацеў. Але бальшыня «перамешчаных асоб» марыла аб эміграцыі ў Злучаныя Штаты Амэрыкі.