Бясьпека Беларусі ў расейска-эўрапэйскім кантэксьце – ад нафты да правоў чалавека, ад электрычнасьці да бел-чырвона-белага сьцяга . Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне – якога колеру “аранжавая” рэвалюцыя, і ці можа жанчына стаць прэзыдэнтам у краінах СНД Гэтыя тэмы – ў чарговым “Тыдні з Радыё Свабода”, які вядзе дырэктар беларускай службы радыё Аляксандар Лукашук. У перадачы ўдзельнічаюць аналітыкі Юры Дракахруст, Ян Максімюк і кіраўнічка ўкраінскай службы нашага радыё Ірына Халупа.