Вышэйшая адукацыя ў Нямеччыне – новыя стыпэндыі, якімі могуць скарыстацца беларусы, прапаноўваюць Гамбург, Бэрлін, Бонн. Але калі нешта не атрымліваецца з фондамі, для беларусаў даступная вышэйшая нямецкая адукацыя і без стыпэндыі. Замежныя студэнты у Нямеччыне маюць права легальна працаваць. Маладыя беларусы дзяляцца досьведам навучаньня ва унівэрсытэтах Нямеччыны.