Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі на Гарадзеншчыне выплочваюць заробкі своечасова. Чаму прадпрыемствы з году ў год ня могуць разьлічыцца з супрацоўнікамі?


Сырны завод у Слуцку
Сырны завод у Слуцку

Толькі Гарадзенская вобласьць своечасова разьлічваецца са сваімі працоўнымі. Гэта вынікае з афіцыйных дадзеных, якія зьявіліся 8 ліпеня на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь.

Астатнія пяць абласьцей і Менск маюць запазычанасьць па заробках у памеры 48 мільярдаў рублёў паводле стану на 1 ліпеня 2014 году. У сьпісе штрафнікоў — 72 арганізацыі, у якіх працуюць болей за 12 тысяч чалавек. Найгоршая сытуацыя ў Менскай вобласьці, дзе статыстыкі зафіксавалі 29 такіх арганізацыяў.

Леў Марголін
Леў Марголін

Эканаміст Леў Марголін так пракамэнтаваў Свабодзе сытуацыю:

«На першы погляд, становішча і не такое страшнае. Агульная запазычанасьць складае каля 50 мільярдаў рублёў. Але добра так разважаць, як кажуць, агулам. А як быць канкрэтным людзям з канкрэтных прадпрыемстваў і арганізацыяў, якія адпрацавалі свае дні, а заробкаў не атрымалі?! Ім жа трэба ўтрымліваць свае сем’і.

Вельмі шмат прадпрыемстваў мусяць штомесяц браць у банках крэдыты толькі для таго, каб разьлічыцца са сваімі супрацоўнікамі.

А па-другое, прадпрыемстваў, якія маюць велізарныя цяжкасьці з заробкамі, нашмат болей, чым паказвае афіцыйная статыстыка. Вельмі шмат прадпрыемстваў мусяць штомесяц браць у банках крэдыты толькі для таго, каб разьлічыцца са сваімі супрацоўнікамі. Браць пад высокія працэнты, а пасьля кожны месяц паўтараць гэтую працэдуру. Я думаю, што так трымаецца палова ўсіх суб’ектаў эканомікі Беларусі.

Скажам, у нас у Барысаве ёсьць вытворчае аб’яднаньне „Экран“, якое вырабляе дэталі для аўтамабіляў. Там штомесяц бяруць пазыку ў банку, каб 20-га разьлічыцца з працоўным калектывам. А пасьля месяц, да наступнага 20-га, шукаюць грошы, каб разьлічыцца з банкам. І так зь месяца ў месяц — пагасіць, каб адразу ж узяць новую пазыку.

"Белшына"
"Белшына"

Цікава, што ў тым жа „Экране“ нават няма залежаў прадукцыі на складах. Усе дэталі ідуць на менскія аўтамабільны і трактарны заводы. Але гэтыя гіганты ня маюць сродкаў, каб своечасова разьлічыцца з барысаўцамі. І так прыкладаў па краіне шмат».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG