Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы кіраўнік амэрыканскай місіі гаворыць па-расейску й працаваў у Афганістане


Скот Роланд (Scott Rauland), які зьменіць Ітана Голдрыча на пасадзе часовага паверанага па справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь, знаходзіцца на дыпляматычнай службе з 1993 году.

Ён працаваў у дыпляматычных прадстаўніцтвах ЗША ў Азэрбайджане, Пакістане й Эквадоры. А з 2003 да 2007 быў генэральным консулам ў Екацерынбурзе.

Яшчэ ў 80-я Скот Роланд абараніў дысэртацыю па расейскай філялёгіі ва ўнівэрсытэце Агаё. Ён выдатна валодае расейскай мовай и нават выкладаў яе. Таксама Роланд валодае нямецкай і гішпанскай.

З 2007 году Роланд працаваў у дыпляматычнай місіі ЗША ў Афганістане.

Скот Роланд мае прыбыць у Менск ужо на наступным тыдні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG