Чарговая падборка пацьвярджэньняў, як расейскія мэдыі і прарасейскія суполкі ў сацыяльных сетках маніпулююць інфармацыяй, фотаздымкамі ды відэа. Найчасьцей яны бяруць адыёзныя, крывавыя ці эмацыйныя здымкі зь іншых краінаў і падзеяў, выдаючы іх за ўкраінскія. Падрыхтаваў Ігар Лосік.
Фальшыўкі расейскай прапаганды — 2
1
Карыстальнікі сацсетак актыўна распаўсюджваюць фота маленькай дзяўчынкі каля забітай жанчыны, апісваючы яго як фота падзей на Данбасе. Але гэта кадр зь беларуска-расейскай стужкі 2010 года "Брэсцкая крэпасьць".
2
Тэлеканал “Мир 24” паказвае ўцекачоў з Украіны, якія на самой справе з Косава
3
Вядомы расейскі актор Іван Ахлабысьцін выдае здымак з Сан-Францыска за гей-парад у Кіеве
4
Фота з Босьніі выдаецца за жорсткія дзеяньні ўкраінскіх вайскоўцаў
5
З дапамогай фоташопу распаўсюджваецца інфармацыя, што касманаўты нібыта падтрымліваюць “Данецкую народную рэспубліку”
6
Жанчыну, якая распавядае пра зьверствы Пуціна, выдалі за тую, якая ненавідзіць "кіеўскую хунту". Вось спасылка на арыгінальнае відэа
7
У сацыяльных сетках актыўна распаўсюджвалася навіна пра тое, што ва ўкраінскім горадзе Цярнопаль нібыта праходзіў мітынг за ўзьяднаньне з Польшчай. Але насамрэч гэта антыўрадавы мітынг у Варшаве
8
Трупы мэксыканскіх наркагандляроў выдаюць за ўкраінскіх вайскоўцаў
9
У сацыяльных сетках разбомблены Белград выдаюць за Славянск, які нібыта абстраляла ўкраінская армія.
10
Таксама ў сацыяльных сетках распаўсюджваюць інфармацыю аб тым, што нібыта вядомы казак з Эўрамайдану Міхаіл Гаўрылюк стаў сэпаратыстам і цяпер ваюе на Данбасе
11
Фота з Чачні выдаецца за дзеяньні ўкраінскай арміі